У рамках украінскіх Дзён у польскай сталіцы пройдуць тры вечары ўкраінскай музыкі. «Падчас першага канцэрту ў Студыі Польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага выступіць фартэпіянны дуэт з Кіева», — анансуе мастацкі кіраўнік імпрэзы Раман Рэваковіч. На сцэну выйдуць тытулаваныя музыкі Аляксандра Зайцава і Дзмітрый Таванец, якія прадставяць шырокую панараму ўкраінскай музыкі.
«Будзе прадстаўлена больш за 10 кампазітараў, пачынаючы ад старэйшых, такіх як: Міраслаў Скорык, Яўген Становіч, і заканчваючы маладзейшымі», — зазначае арганізатар.
Наступныя канцэрты адбудцца 5 і 9 верасня. У аўторак заграе Wrocław Baroque Ensemble пад кіраўніцтвам Анджэя Касендзяка, а ў нядзелю — амерыканскі габаіст Ігара Ляшчышына, вакальны секстэт proMODERN і Вроцлаўскі філарманічны аркестр NFM пад кіраўніцтвам Рамана Рэваковіча.
ІХ Дні ўкраінскай музыкі ладзяцца Фондам «Pro Musica Viva» ў юбілейны 25 год існавання Фонду. Медыйным патронам мерапрыемства з'яўляецца 2-я праграма Польскага радыё.
ПР/юл